Address:

222603, Nesvizh, Sovetskaya str., 1

E-mail:

info@nesvizh.gov.by (for business correspondence)

Reception phone:

+375 (1770) 5-94-49

Fax reception:

+375 (1770) 5-10-91

Operating mode:

on working days: 8.00 - 17.00, lunch break: 13.00 - 14.00

Telephone «hot line» of the regional executive committee:

+375 (1770) 5-94-49

Single help service telephone number «one window»: 142

Непатушаная цыгарэта - прычына пажару! (Нясвіжскі раён)

30.07.2020

Неасцярожнае абыходжанне з агнём - адна з самых распаўсюджаных прычын узнікнення пажараў.

Нажаль вельмі часта ратавальнікі бачаць як нядбайнае абыходжанне з цыгарэтай або запалкамі становіцца прычынай трагедый, а найбольш распаўсюджаным сюжэтам перадгісторыі трагедый - з'яўляецца курэнне ў ложку ў стане алкагольнага ап'янення.

Вельмі часта “вогненные трагедыі” адбываюцца з-за курэння ў ложку ў нецвярозым стане. Як правіла, менавіта саманадзейнасць, узмоцненая дозай алкаголю і становіцца прычынай пажару. Цвярозы чалавек здольны выратавацца сам і аказаць дапамогу іншым. Алкаголь жа засланяе прытомнасць. Ужыўшы спіртное, чалавек становіцца няўважлівым, губляе пачуццё меры, адказнасці. Практычна ўсе курцы мяркуюць, што сітуацыя знаходзіцца ў іх пад кантролем і што з імі бяда ўжо дакладна не здарыцца. Аднак нажаль ўсе гэта не так…Тэмпературы недакурка дастаткова для ўзгарання гаручых матэрыялаў. Выклікаўшы тленне, сам недакурак праз некаторы час згасае, а ўтвораны ім ачаг тлення пры спрыяльных умовах з легкасцю ператвараецца ў пажар. Чалавек, атрымаўшы смяротную дозу угарнага газу, сінільнай кіслаты і іншых атрутных рэчываў - гіне.

Таксама з-за сваёй бяспечнасці людзі вельмі часта кладуць запалкі і недакуркі на лёгкаўзгаральныя прадметы, кідаюць іх куды патрапіла. Бываюць выпадкі калі малалетнія курцы выбіраюць зацішныя месцы, уцякаючы адтуль пры з'яўленні дарослых, кідаюць цыгарэты непатушанымі. Недакуркі, кінутыя з верхніх паверхаў, часцяком трапляюць на балконы і ў адкрытыя фортачкі ніжніх паверхаў. Усе гэтыя выпадкі – патэнцыяльная ўграза для ўзнікнення пажару.

Паважаныя грамадзяне! Нясвіжскі раённы аддзел по назвычайных сітуацыях нагадвае: выконвайце правілы пажарнай бяспекі ў побыце, не дапушчайце курэння ў жылых памяшканнях, асабіста ў стане алкагольнага ап'янення. Сачыце за тым, каб запалкі і цыгарэты пасля выкарыстання былі патушаны. Усталюйце ў жылых пакоях пажарныя апавяшчальнікі. Памятаеце: адна непатушаная цыгарэта можа загубіць не адно жыццё...

Development and support of
GROUP OF COMPANIES «CVR «OKTJABR'SKIJ»