Адрес:
222603, Минская обл.,
г.Несвиж, ул. Советская, 1
Телефон:+375 (1770) 5-94-49
Факс: +375 (1770) 5-10-91
E-mail: info@nesvizh.gov.by.

Пятница, 15 декабря 2017 года, 16:53

Дэлегацыя кітайскай правінцыі Шаньсі наведала Нясвіж

Источник  Соб. инф.
Дэлегацыя кітайскай правінцыі Шаньсі наведала Нясвіж
Па запрашэнні старшыні Нясвіжскага раённага выканаўчага камітэта Івана Крупко 13 снежня пачаўся рабочы візіт дэлегацыі кітайскай правінцыі Шаньсі ў наш рэгіён

У адпаведнасці з папярэднімі дамоўленасцямі, адбылася сустрэча прадстаўнікоў кітайскай дэлегацыі з кіраўніцтвам раённай вертыкалі ўлады. Падчас дыялогу кіраўнік дэлегацыі — намеснік старшыні Сходу народных прадстаўнікоў правінцыі Шаньсі Лю Цзе акцэнтаваў сваю ўвагу на такіх напрамках супрацоўніцтва, як турызм, культура і адукацыя. Варта адзначыць, што гэта перспектыўныя напрамкі для абодвух бакоў: у рэгіёнаў-партнёраў багатая гісторыя і культурная спадчына, якія былі б цікавымі як несвіжанам, так і жыхарам Паднябеснай.

Яшчэ адной важнай тэмай двухбаковага дыялогу стала тэма перапрацоўкі сельскагаспадарчай сыравіны і вытворчасці прадуктаў харчавання. У гэтай сувязі кітайскія партнёры зрабілі азнаямленчую паездку ў ААТ «Нясвіжскі завод дзіцячага харчавання».

Падчас сустрэчы дасягнута дамоўленасць аб дружбе, абменах і супрацоўніцтве паміж горадам Нясвіжам і правінцыяй Шаньсі. Падводзячы вынікі сустрэчы, старшыня Нясвіжскага раённага выканаўчага камітэта Іван Крупко адзначыў, што цяперашні рабочы візіт — гэта магчымасць адкрыць новыя грані супрацоўніцтва ў розных напрамках, няхай гэта будзе культура, адукацыя або інвестыцыйная палітыка. Кожная такая сустрэча — гэта пэўны крок у правільным накірунку. І калі нам удасца прыцягнуць кітайскіх турыстаў у Нясвіж, гэта станоўча адаб’ецца на эканоміцы нашага горада, а таксама спрацуе на ўмацаванне партнёрскіх адносін.

Прочитано 491 раз (а)