Адрес:
222603, Минская обл.,
г.Несвиж, ул. Советская, 1
Телефон:+375 (1770) 5-94-49
Факс: +375 (1770) 5-10-91
E-mail: info@nesvizh.gov.by.

Среда, 04 июля 2018 года, 14:13

Алена Межань з СВК “Агракамбінат Сноў” атрымала дзяржаўную ўзнагароду з рук Прэм’ер-міністра краіны Андрэя Кабякова

Источник  Cоб.инф.

На мінулым тыдні Прэм’ер-міністр Андрэй Кабякоў па даручэнні Прэзідэнта краіны ўручыў у Палацы Рэспублікі  дзяржаўныя ўзнагароды лепшым прадстаўнікам  працоўных калектываў. 

Сярод узнагароджаных — Алена Межань з СВК “Агракамбінат Сноў”, якая 30 гадоў адпрацавала аператарам  свінагадоўчага комплексу гаспадаркі, а сёлета пайшла на заслужаны адпачынак, і загадчык ад-дзялення дзённага знаходжання для пажылых  грамадзян ДУ “Нясвіжскі  раённы тэрытарыяльны цэнтр  сацыяльнага абслугоў-вання насельніцтва” Аляксандр Майсеня, які 12 гадоў працаваў намеснікам старшыні райвыканкама, курыраваў сацыяльную сферу, а раней на працягу значнага часу — у сферы педагагічнай  дзейнасці, мае нагрудны знак “Выдатнік адукацыі” Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Нашы землякі ўзнагароджаны медалём “За працоўныя  заслугі”. Так адзначаны іх высокі прафесіяналізм, кампетэнтнасць, высокія  дасягненні ў выкананні  асноўных паказчыкаў прагнозу  сацыяльна-эканамічнага  развіцця раёна.

Прочитано 130 раз (а)