Адрес:

222603, г. Несвиж, ул. Советская, 1

E-mail:

info@nesvizh.gov.by (для деловой переписки)

Телефон приемной:

+375 (1770) 5-94-49

Факс приемной:

+375 (1770) 5-10-91

Режим работы:

в рабочие дни – с 8.00 до 17.00, обед – с 13.00 до 14.00

Телефон «горячей линии» райисполкома:

+375 (1770) 5-94-49

Единый телефонный номер справочной службы «одно окно»: 142

Беларускія алімпійцы заклалі сквер Памяці у Нясвіжы

16.05.2019

12 мая, у Дзень Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь, у Нясвіжы высадзіўся дэсант беларускіх спартсменаў. Разам з прадстаўнікамі грамадскасці раёна, старшакласнікамі гарадскіх школ і гімназіі ў мікрараёне Заходні яны высадзілі 120 дрэў, заклаўшы сквер Памяці ў рамках святкавання 75-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 74-й гадавіны Вялікай Перамогі. Тут устаноўлены памятны знак.

У пасадцы дрэў прынялі ўдзел намеснік старшыні Нясвіжскага райвыканкама А.М. Балцянкоў, старшыня Нясвіжскага раённага Савета дэпутатаў В.М. Лазюк, заслужаны майстар спорту СССР, заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь, заслужаны дзеяч фізічнай культуры і спорту, алімпійскі чэмпіён у веславанні на каноэ-двойцы, чэмпіён свету і двойчы чэмпіён Еўропы, 5-разовы чэмпіён СССР, узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны» Сяргей Макаранка; беларускі фрыстайліст, сярэбраны і бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў у акрабатыцы, заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь, у 2006 годзе — «Спартсмен года Беларусі» Дзмітрый Дашчынскі; пераможца этапу Кубка Свету, адзіны лыжнік у гісторыі, які прымаў удзел у 7 Алімпійскіх гульнях (1994 — 2018) і ў 12 чэмпіянатах свету запар (1995 — 2017) Сяргей Далідовіч; майстар спорту міжнароднага класа па лёгкай атлетыцы, сярэбраны прызёр чэмпіянату Еўропы, удзельніца летніх Алімпійскіх гульняў 2012 і 2016 гг. Святлана Кудзеліч; майстар спорту міжнароднага класа, лепшы бамбардзір у гісторыі ФК БАТЭ, член нацыянальнай зборнай Беларусі ў 2007 — 2017 гг., 12-разовы чэмпіён Беларусі, 3-разовы ўладальнік Кубка і 6-разовы — Суперкубка, двойчы лепшы футбаліст чэмпіянату Беларусі Віталь Радзівонаў; ігрок гандбольнага клуба «БНТУ-БелАЗ» і нацыянальнай зборнай Рэспублікі Беларусь Марыя Канавал.

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Разработка и поддержка сайта:
Группа компаний «ЦВР «ОКТЯБРЬСКИЙ»