Адрес:

222603, г. Несвиж, ул. Советская, 1

E-mail:

info@nesvizh.gov.by (для деловой переписки)

Телефон приемной:

+375 (1770) 5-94-49

Факс приемной:

+375 (1770) 5-10-91

Режим работы:

в рабочие дни – с 8.00 до 17.00, обед – с 13.00 до 14.00

Телефон «горячей линии» райисполкома:

+375 (1770) 5-94-49

Единый телефонный номер справочной службы «одно окно»: 142

«Белагра-2019». Карова Шайен з МТФ «Новы Сноў» СВК «Агракамбінат Сноў» заняла другое месца сярод жывёлін трэцяй лактацыі

13.06.2019

На конкурсе племянных кароў малочнай пароды, што праходзіў падчас міжнароднай выставы “Белагра-2019”, карова Шайен з МТФ “Новы Сноў” СВК “Агракамбінат Сноў” заняла другое месца сярод жывёлін трэцяй лактацыі.

Дэманстравалася на выставе і першацёлка Мечта с МТК “Сычы”, якая “прывезла” дамоў атэстат І ступені. “У яе выдатныя паказчыкі: дае больш за 39 кілаграмаў малака ў суткі, тлустасць яго — 3,93 %, утрыманне бялку — 3,4 %, — расказвае загадчык МТК “Сычы” Анастасія Роўда. — Ускладваем на яе вялікія спадзяванні: поў-насцю патэнцыял раскрыецца на чацвёртай лактацыі”.

Даглядалі і даілі сваіх падапечных на выставе ветурач Андрэй Кадлубай, аператар па штучным асемяненні кароў Андрэй Чаргейка, аператары машыннага даення Алена Астроўская і Наталля Вялічка.

Другое месца ў намінацыі “чацвёртая лактацыя і вышэй” заняла карова Роза з МТК “Жанкавічы” ААТ “Новае жыццё”. Як расказала заатэхнік-селекцыянер гаспадаркі Тамара Чурак, якая з аператарам па штучным асемяненні Аляксандрам Лабажэвічам суправаджала карову на выставе, ад Розы атрымліваюць штодзённа 51 — 56 кілаграмаў малака. Пры сярэднім надоі за 2018 год па гаспадарцы 8410 кілаграмаў Роза дала за трэцюю лактацыю 11759 кілаграмаў малака тлустасцю 3,75 %, з утрыманнем 3,43 % бялку.

Нашы рагатыя прызёры ўзнагароджаны Кубкамі, дыпломамі і грашовымі прэміямі.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Разработка и поддержка сайта:
Группа компаний «ЦВР «ОКТЯБРЬСКИЙ»