Адрас:

222603, г. Нясвіж, вул. Савецкая, 1

E-mail:

. (для дзелавой перапіскі)

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1770) 5-94-49

Факс прыёмнай:

+375 (1770) 5-10-91

Рэжым работы:

у рабочыя дні – з 8.00 да 17.00, абед – з 13.00 да 14.00

Тэлефон «гарачай лініі» райвыканкама:

+375 (1770) 5-94-49

Адзіны тэлефонны нумар даведачнай службы «адно акно»: 142

Паляўнічым на нататку!

20.10.2020

З 7 лістапада (першая субота лістапада) паляўнічым дазволена здабываць зайца-беляка, зайца-русака, вавёрку, куніцу лясную, куніцу каменную, норку амерыканскую, андатру і тхара ляснога.

Паляванне на зайца-русака і зайца-беляка дазваляецца ў светлы час сутак як ружэйным, так і безружэйным спосабамі. Ружэйнае паляванне на зайцоў дазволена спосабамі: з засады, з падыходу, загонам. Дапускаецца прымяненне гладкаствольнай паляўнічай зброі з выкарыстаннем патронаў, падрыхтаваных шротам, а таксама паляўнічых сабак усіх парод, пры безружэйным паляванні – паляўнічых сабак хартоў і лоўчых птушак. Ружэйнае паляванне на іншыя вышэйпералічаныя віды пушных жывёл дазволена ў светлы час сутак спосабам з падыходу, у тым ліку з паляўнічымі сабакамі. Дазволенымі прыладамі пры ружэйным паляванні з'яўляюцца гладкаствольныя паляўнічыя стрэльбы з выкарыстаннем патронаў, падрыхтаваных дробам, наразной паляўнічай зброю калібра 5,6 мм (для здабычы вавёркі, куніцы, норкі амерыканскай, андатры, тхара ляснога), а таксама паляўнічыя сабакі – усе пароды, акрамя ганчакоў і хартоў. Пры бязружным паляванні дазволена ўжываць пасткі (акрамя завес).

Нагадваем! Незаконнае паляванне цягне адміністрацыйную (штраф ад 20 да 50 базавых велічынь з канфіскацыяй або без канфіскацыі прылад палявання і з пазбаўленнем спецыяльнага права), крымінальную (штраф, пазбаўленне волі на тэрмін да 6 гадоў з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю) і грамадзянска-прававую (пакрыццё шкоды, нанесенай навакольнаму асяроддзю) адказнасць. Зачыніцца сезон палявання на пушніну 31 студзеня (апошняя нядзеля студзеня) 2021 года. Паважаныя грамадзяне, аб усіх парушэннях прыродаахоўнага заканадаўства Вы можаце паведаміць у Нясвіжскую міжраённую інспекцыю аховы жывёльнага і расліннага свету па адрасе: г.Нясвіж, вул. Сноўская, 1 або па тэлефоне даверу (801770) 5-10-66.

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»