Адрас:

222603, г. Нясвіж, вул. Савецкая, 1

E-mail:

. (для дзелавой перапіскі)

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1770) 5-94-49

Факс прыёмнай:

+375 (1770) 5-10-91

Рэжым работы:

у рабочыя дні – з 8.00 да 17.00, абед – з 13.00 да 14.00

Тэлефон «гарачай лініі» райвыканкама:

+375 (1770) 5-94-49

Адзіны тэлефонны нумар даведачнай службы «адно акно»: 142

Абавязкі працадаўцы па прадстаўленні справаздачнасці ў органы фонду

17.12.2020

Нясвіжскі раённы аддзел Мінскага абласнога ўпраўлення Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь нагадвае, што

у адпаведнасці з пунктам 26 Палажэння аб выплаце абавязковых страхавых узносаў, узносаў на прафесійнае пенсійнае страхаванне і іншых плацяжоў у бюджэт дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16.01.2009 № 40 (далей - Палажэнне № 40), плацельшчыкі абавязковых страхавых узносаў абавязаны прадстаўляць у органы Фонду па месцы пастаноўкі на ўлік устаноўленыя заканадаўствам звесткі і справаздачнасць:

да 20 чысла месяца, наступнага за справаздачным перыядам прадстаўляецца ведамасная справаздача па форме 4-Фонд «Справаздача аб сродках бюджэту дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь». Парадак запаўнення прадугледжаны пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь ад 29.11.2019 N 62 «Аб устанаўленні Пераліку і форм ведамаснай справаздачнасці на 2020 год і ўказанняў па iх запаўненню»);

не пазней 10-га чысла месяца, наступнага за справаздачным кварталам, а таксама пры ўзнікненні неабходнасці карэкціроўкі прадстаўленай раней інфармацыі, прадстаўляецца форма ПУ-2 «Звесткі аб прыёме і звальненнi». Парадак запаўнення прадугледжаны Інструкцыяй аб парадку запаўнення форм дакументаў персаніфікаванага ўліку, зацверджанай Пастановай праўлення Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь ад 19.06.2014 №7 (далей - Інструкцыя № 7);

адзін раз у квартал на працягу месяца, наступнага за справаздачным кварталам, і ўтрымлівае звесткі, якія адносяцца да справаздачнага перыяду, а таксама пры ўзнікненні неабходнасці карэкціроўкі прадстаўленай раней інфармацыі, прадстаўляецца форма ПУ-3 «Індывідуальныя звесткі», парадак запаўнення прадугледжаны Інструкцыяй № 7;

працадаўцамі, у якіх маюцца працоўныя месцы з асаблівымі ўмовамі працы і права на ўдзел у сістэме прафесійнага пенсійнага страхавання пасля прадстаўлення формы ПУ-3 адзін раз у квартал на працягу месяца, наступнага за справаздачным кварталам, і ўтрымлівае звесткі, якія адносяцца да справаздачнага перыяду, прадстаўляецца форма ПУ-6 «Індывідуальныя звесткі на прафесійнае пенсійнае страхаванне» (парадак запаўнення - Інструкцыя №7).

У выпадку парушэння тэрмінаў здачы звестак і справаздачнасці прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у адпаведнасць з заканадаўствам.

Па ўсіх узнікаючых пытаннях можна звярнуцца ў Нясвіжскі раённы аддзел Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва па адрасе: г. Нясвіж вул.Савецкая, 1 і па тэлефонах 59129, 59025 08.00 да 17.00, субота, нядзеля - выхадны.

Нясвіжскі раённы аддзел

Мінскага абласнога ўпраўлення

Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва

Рэспублікі Беларусь

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»