Адрас:

222603, г. Нясвіж, вул. Савецкая, 1

E-mail:

. (для дзелавой перапіскі)

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1770) 5-94-49

Факс прыёмнай:

+375 (1770) 5-10-91

Рэжым работы:

у рабочыя дні – з 8.00 да 17.00, абед – з 13.00 да 14.00

Тэлефон «гарачай лініі» райвыканкама:

+375 (1770) 5-94-49

Адзіны тэлефонны нумар даведачнай службы «адно акно»: 142

Ацэньвайце і плануйце сваю пенсійную будучыню ўжо сёння!

17.12.2020

Фізічныя асобы, якія ажыццяўляюць дзейнасць, якая не адносіцца да прадпрымальніцкай (самазанятыя асобы), маюць права на добраахвотнай аснове ўдзельнічаць у праваадносінах па дзяржаўнаму сацыяльнаму страхаванню на выпадак дасягнення пенсійнага ўзросту, інваліднасці і страты карміцеля.

Дадзеная магчымасць прадастаўлена Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27.12.2018 № 500 «Аб дзяржаўным сацыяльным страхаванні». Поўны пералік відаў дзейнасці абумоўлены артыкулам 1 Грамадзянскага кодэкса і артыкулам 337 Падатковага кодэкса (Асаблівая частка). Напрыклад, да такой дзейнасці адносіцца прадастаўленне цырульнiцкiх і касметычных паслуг, паслуг па пісьмовым і вусным перакладзе, рамонце абутку, гадзіннiкаў, рэпетытарству, паслуг па зборцы мэблі і іншых.

Для таго, каб перыяды працы ў якасці самазанятай асобы былі ўключаны ў стаж для прызначэння пенсіі, неабходна выплачваць абавязковыя страхавыя ўзносы (далей - унёскі) у бюджэт дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь. Унёскі самазанятымі асобамі выплачваюцца толькі на пенсійнае страхаванне, гэта значыць у памеры 29 працэнтаў ад вызначанага імі самастойна даходу, але не менш чым з памеру мінімальнай заработнай платы з улікам індэксацыі. Так, за кастрычнік 2020 года мінімальная сума ўзносаў склала 108 руб. 75 кап. (375 * 29%).

Ёсць дзве катэгорыі стажу - страхавы і агульны. Страхавы стаж фармуецца з перыядаў з выплатай страхавых узносаў. Агульны стаж фармуецца як з выплатай узносаў, так і без выплаты (напрыклад: дзённае навучанне, ваенная служба). Пры гэтым страхавы стаж вызначае права на працоўную пенсію, а агульны стаж уплывае на яе памер. У 2020 годзе, каб набыць права на працоўную пенсію неабходна мінімум 17 гадоў 6 месяцаў страхавога стажу. Неабходна ўлічваць, што кожны год страхавы стаж павялічваецца на 6 месяцаў і да 2025 года яго парог складзе 20 гадоў.

Для забеспячэння сваёй пенсійнай будучынi самазанятым неабходна стаць на ўлік у якасці плацельшчыка ўзносаў у раённым аддзеле Фонду па месцы рэгістрацыі.

Для гэтага неабходна:

  • запоўніць ў раённым аддзеле Фонду заяву аб пастаноўцы на ўлік, прад'явіўшы дакумент, які сведчыць асобу;
  • прадставіць дакумент, які пацвярджае выплату падатку за ажыццяўленне дзейнасці, якая не адносіцца да прадпрымальніцкай.

Самазанятыя асобы выплачваюць унёскі з дня пастаноўкі іх на ўлік. Па выбары грамадзяніна унёскі можна выплачваць штотыдзень, штомесяц, штоквартальна. Пры гэтым канчатковы разлік за папярэдні год неабходна вырабіць не пазней за 1 сакавіка.

Акрамя таго, самазанятыя асобы маюць права выплачваць абавязковыя страхавыя ўзносы толькі за перыяды ажыццяўлення дзейнасці. Перыяды ажыццяўлення і (або) неажыццяўлення дзейнасці і сумы выплачаных узносаў абавязкова адлюстроўваюцца самазанятымі асобамі ў дакументах персаніфікаванага уліку, а менавіта ў індывідуальных звестках формы ПУ-3 (далей форма ПУ-3).

Для запаўнення формы ПУ-3 неабходна выкарыстоўваць праграмны комплекс «Увод ДПУ» размешчаны па адрасах:

на карпаратыўным партале Фонду: http://portal2.ssf.gov.by;

на сайце Фонду: http://www.ssf.gov.by

Тэрмін прадастаўлення формы ПУ-3 устаноўлены адзін раз у год, не пазней за 31 сакавіка за папярэдні год. Пры ўзнікненні цяжкасцяў з запаўненнем формы ПУ-3 самазанятай асобе заўсёды дапамогуць у тэрытарыяльных органах Фонду і кансультацыйна-аналітычным аддзеле Мінскага гарадскога ўпраўлення Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва (КАА).

Такім чынам, для фарміравання страхавога стажу самазанятай асобе неабходна:

- стаць на ўлік у орган фонду па месцы жыхарства;

- выплачваць абавязковыя страхавыя ўзносы;

- прадстаўляць дакументы персаніфікаванага ўліку.

Хочацца звярнуць увагу нашых самазанятых грамадзян на асабістую адказнасць за сваю пенсійную будучыню і наяўную магчымасць паўплываць на памер будучай пенсіі, якія выказалі жаданне выплачваць страхавыя ўнёскі.

Нясвіжскі раённы аддзел

Мінскага абласнога ўпраўлення

Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»