Адрас:

222603, г. Нясвіж, вул. Савецкая, 1

E-mail:

. (для дзелавой перапіскі)

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1770) 5-94-49

Факс прыёмнай:

+375 (1770) 5-10-91

Рэжым работы:

у рабочыя дні – з 8.00 да 17.00, абед – з 13.00 да 14.00

Тэлефон «гарачай лініі» райвыканкама:

+375 (1770) 5-94-49

Адзіны тэлефонны нумар даведачнай службы «адно акно»: 142

На набярэжнай Бернардзінскай сажалкі маладыя сем’і Нясвіжчыны змагаліся за званне «Уладар вёскі»

21.06.2021

Cельскагаспадарчы маладзёжны праект «Уладар вёскі» рэалізуецца ў нашай краіне больш за дзесяць гадоў. Рэспублікаскаму фінальнаму этапу папярэднічаюць конкурсы абласных і раённых маштабаў.

Самы актыўны ўдзел у праекце прымаюць маладыя сем’і з сельскай мясцовасці. Конкурс аб’ядноўвае бацькоў і дзяцей, менавіта тут праходзяць іспыты на моц і сілу, фантазію і спрыт, а яшчэ менавіта на такіх мерапрыемствах нараджаюцца сямейныя традыцыі маладых, адкрываецца новы погляд на спрадвечныя каштоўнасці.

Нясвіж гасцінна сустракаў сваіх прэтэндэнтаў на званне «Уладар вёскі». Гэта сем’і Кірыла і Кацярыны Андрэевых з Юшавіч, Аляксея і Алесі Шпільковых з Вайнілавіч, Яўгена і Таццяны Ратомскіх з аграгарадка Лань, Івана і Алены Філіновіч з Хвоева. Вітаў удзельнікаў намеснік старшыні Нясвіжскага райвыканкама Аляксандр Балцянкоў.

Конкурсы “Спартыўная сям’я”, “Дрывасекі”, “Бульбашы”, “Інтэлектуалы сяла” аб’ядналі не толькі сем’і, а ўвогуле усіх удзельнікаў раённага свята-спаборніцтва. Добра падрыхтаваліся удзельнікі да агляду імправізаваных падворкаў. Дамашняе заданне выканалі на выдатна. Вядома, тут самы непасрэдны ўдзел прынялі не толькі бацькі, але і дзеці — з іх самымі рознымі захапленнямі і здольнасцямі.

У выніку пераможцаю раённага конкурса журы вызначыла сям’ю Філіновіч. Усе сем’і, якія ўдзельнічалі ў конкурсе, атрымалі дыпломы і падарункі на памяць. Віншавалі сямейныя каманды старшыня Нясвіжскага раённага Савета дэпутатаў Валерый Лазюк, першы сакратар РК ГА “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” Ксенія Харашылава, старшыня РК прафсаюза работнікаў АПК Святлана Антончык.

Сям’я Івана і Алены Філіновіч прадставіць Нясвіжчыну на абласным этапе рэспубліканскага сямейнага праекта «Уладар вёскі», які пройдзе 23 чэрвеня ў Нясвіжы.

Іна ВАСІЛЕВІЧ

властелин 3.jpgвластелин 2.jpgВластелин 1.jpgВластелин 6.jpgвластелин 4.jpg

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»