Адрас:

222603, г. Нясвіж, вул. Савецкая, 1

E-mail:

. (для дзелавой перапіскі)

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1770) 5-94-49

Факс прыёмнай:

+375 (1770) 5-10-91

Рэжым работы:

у рабочыя дні – з 8.00 да 17.00, абед – з 13.00 да 14.00

Тэлефон «гарачай лініі» райвыканкама:

+375 (1770) 5-94-49

Адзіны тэлефонны нумар даведачнай службы «адно акно»: 142

Экспарт беларускіх прадуктаў харчавання ў студзені-кастрычніку вырас на 14,1 працэнта

07.12.2021

Экспарт беларускіх харчовых тавараў і сельскагаспадарчай сыравіны за студзень - кастрычнік 2021 года вырас на 14,1 працэнта, за мяжу пастаўлена тавараў на суму каля $5,4 млрд, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Telegram-канал Мінсельгасхарча.

"Беларускія прадукты харчавання ў студзені - кастрычніку пастаўляліся ў 106 краін. Павелічэнне паставак назіралася практычна па ўсіх рэгіёнах. Экспарт у краіны СНД, уключаючы Расійскую Федэрацыю, павялічыўся на 10,4 працэнта, у краіны Азіі і Акіяніі - на 33,4 працэнта, ЕС - на 41,4 працэнта, Амерыкі і Карыбскага басейна - на 56,5 працэнта, краіны Афрыкі - на 9,7 працэнта. Экспарт прадуктаў харчавання ў Кітайскую Народную Рэспубліку вырас на 32,9 працэнта. У цэлым пастаўкі ў краіны далёкага замежжа ў параўнанні з адпаведным перыядам 2020 года павялічыліся на 38,3 працэнта", - расказалі ў Мінсельгасхарчы.

Экспарт малака і малакапрадуктаў вырас на 8,9 працэнта, ялавічыны - на 16,5 працэнта, каўбасных вырабаў - на 34 працэнты, рыбы і рыбнай прадукцыі - на 25,2 працэнта, яек - на 35,8 працэнта, бульбы - на 57 працэнтаў, алею рапсавага - на 79,3 працэнта.

Крыніца: belta.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»