Address:

222603, Nesvizh, Sovetskaya str., 1

E-mail:

. (for business correspondence)

Reception phone:

+375 (1770) 5-94-49

Fax reception:

+375 (1770) 5-10-91

Operating mode:

on working days: 8.00 - 17.00, lunch break: 13.00 - 14.00

Telephone «hot line» of the regional executive committee:

+375 (1770) 5-94-49

Single help service telephone number «one window»: 142

Гарадская ратуша з гандлёвымі радамі ХVI – XVIII стст.

г. Нясвіж вул. Савецкая, 1а; вул. Беларуская, 2

Пабудавана каля 1696 г. з цэглы на былой Рыначнай плошчы па праекту італьянскага архітэктара  Яна Марыі Бернардоні. Перабудавана у 1752г. Прамавугольны ў плане будынак з 6-ці яруснай вежай, закончанай гранёным купалам з ліхтаром. У 1836 годзе пажарам было знішчана завяршэнне вежы. У сярэдзіне 19 ст. вежа была зменшана да 4-х паверхаў, пакрыта пакатым шатровым дахам. Асноўны аб’ём – высокім страпільным дахам з вальмавай на паўднёвым тарцы. У 1990 гады адноўлена ў першапачатковым выглядзе адпаведна праектнага плана  канца ХVI ст. і гравюры Т.Макоўскага ХIIIст. Фасады будынка амаль  пазбаўлены дэкору. Сцены прарэзаны невялікімі аконнымі праёмамі і завершаны тонкім прафіляваным карнізам.

У гісторыі  будынка Ратушы можна  выдзеліць два асноўных перыяды: 1 - к.ХVI -1836 г. і 2 – 1840 – п.п. ХХ ст. Першы перыяд можна назваць магдэбургскім. У будынку размяшчаліся ўстановы магістрата: гарадскі савет, канцылярыя пісара, архіў, зала суда. Частка памяшканняў першага паверха адводзілася пад склады тавараў і вагавую. У падвале ратушы знаходзілася турма. Другі перыяд – гэта перыяд упадка ратушы. Пасля вялікага пажара 1836г. да канца ХІХ ст. большасць ратушных памяшканняў стала выкарыстоўвацца не па свайму прамому прызначэнню.

У 17 ст. ратуша і прыбудаваныя да яе гандлёвыя рады ўтварылі двор з арачнымі праездамі. Гандлёвыя рады – падобныя ў плане, накрыты аднасхільным дахам. Нізкі аб’ём радоў кантрастуе з высокім масіўным корпусам ратушы. Вулічныя фасады вырашаны ў выглядзе аркады і завершаны атыкам. 

Дэкарыраваны шырокімі прафіляванымі лапаткамі, размешчанымі сіметрычна паміж аконнымі і ўваходнымі арачнымі праёмамі. У атыкавай частцы – неглыбокія нішы. Ратуша і гандлёвыя рады – помнік грамадзянскай архітэктуры з элементамі рэнесансу і барока.

Ратуша  выкарыстоўваецца як музейны аб’ект Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка “Нясвіж”. Рэспубліканская ўласнасць. Гандлёвыя рады – як гандлёвыя прадпрыемствы і з’яўляюцца раённай уласнацю.

Development and support of
GROUP OF COMPANIES «CVR «OKTJABR'SKIJ»