Городейская школа искусств

Адрес: 222611 г.п. Городея, пос. Сах. комбината, 
Минская область, ул. Советская, д. 14. Телефон: 8-(017-70)-5-87-97   

Гарадзейская дзщячая музычная школа пачала працаваць з 1 верасня 1968 года.

3 2000 года дзщячая музычная школа была пераіменавана ў Дзіцячую школу мастацтваў.
За 40 гадоў існавання школа выпусціла 482 навучэнца. Каля 40 выпускнікоў працуюць у галіне культуры i мастацтва.

3 заснавання школы існуюць наступныя класы:

  • цымбалістаў,
  • фартэпьяна, 
  • духавых шструментаў,
  • баяна — аккардыёна.

Духавы аркестр школы (кіраўнік Галіновіч I. M.). 3 1995 года мае званне «Узорны аматарскі калектыў». Іван Мікалаевіч вядзе актыўную творчую дзейнасць у раёне.

Пастаянны ўдзельнік фестывалей духавой музыкі: «Майскі вальс». Салісты — інструменталісты аркестра станавіліся Лаўрэатамі  абласных конкурсаў выканаўцаў на духавых інсрументах.

Ёсць ўдзельнікі, якія скончылі музычныя вyчылiшчы, універсітэт культуры i Акадэмію музыкі. У 1999 годзе адкрыўся клас  гітары.

Класс выяуленчага мастацтва быў адкрыты ў 2000 годзе. Заснавальнік класа Данілава Г. М. Актыуны ўдзельнік школьнага жыцця. Навучэнцы Галіны Міхайлаўны ўдзельнічалі ў рэспубліканскіх i міжнародных фестывалях, такіх  як «Залаты пеўнік» прысвечаны   200-годдзю Г. Х. Андерсена.
 
Камерны ансамбль народных іструментаў ( кіраўнік Шынгель М. М.).
Вывучае i іrpae музыку, у асноўным, беларускіх кампазітараў. Удзельнічае ў канцэртах i конкурсах.

Дзіцячы хор школы мастацтваў ( кіраўнік, малады спецыяліст Яцук Н. С.).

Выконвае музыку розных кампазітараў. Найбольшы творчы вынік быў у 2000-2003 гадах, калі хорам кіравала Пятроўская В. А.