Выжигание сухой травы

Вясна… Пара года, калі ўсё навокал абуджаецца, квітнее і радуе вока прыгажосцю і чысцінёй. Аднак вельмі часта менавіта ў пагоне за чысцінёй мы можам запамятаваць пра бяспеку… Выпаліць сухую траву, спаліць смецце, не задумваючыся пры гэтым пра правілы пажарнай бяспекі або спадзяючыся на знакамітае “пранясе”, – гэта мы можам! Менавіта з мэтай прадухілення бяды з-за выпальвання сухой расліннасці або спальвання смецця з парушэннямі правілаў пажарнай бяспекі работнікі Нясвіжскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях праводзяць рэйдавыя мерапрыемствы на тэрыторыі раёна.

Сустракаючыся з насельніцтвам, ратавальнікі нагадваюць пра правілы пажарнай бяспекі ў пажаранебяспечны перыяд, а ў якасці “дапаможных фактаў” прыводзяць прыклады людской халатнасці, якая ўжо прывяла да трагічных выпадкаў. Большасці грамадзян такіх тлумачэнняў дастаткова. Але ёсць людзі, якія, нягледзячы на папярэджанне, працягваюць парушаць правілы пажарнай бяспекі, лічачы, што “да сённяшняга дня мінала..і надалей усё будзе добра”.

І менавіта такая самаўпэўненасць грамадзян часцей за ўсё і прыводзіць да трагедыі. Дык, можа, не чакаць бяды?! А зрабіць правільныя высновы з трагічных выпадкаў, каб не апынуцца ў ліку пацярпелых?!

Памятайце: выпальванне сухой расліннасці забаронена ў любым выпадку! Спальваць смецце можна на сваім участку пры захаванні базапаснай адлегласцi ад будункаў. Пры гэтым неабходна абкапаць пляцоўку для вогнішча, падабраць бязветраннае надвор’е, ажыццяўляць пастаянны кантроль за працэсам гарэння, мець пад рукой сродкі тушэння.

Памятайце: ваша бяспека – у вашых руках!